Палітзьняволеную актывістку з Пружанаў Алену Гнаўк яшчэ 15 жніўня перавялі ў папраўчую калёнію № 4. У лістах яна піша, што ў калёніі яе не зьмяшчалі ў ШЫЗА, але часткова пазбавілі перадач і спатканьняў. Пры гэтым яна па-ранейшаму бадзёрая духам і энэргічная, здароўе ў норме, а таксама яна просіць перадаць усім велізарнае прывітаньне і чакае лістоў з волі.
17 чэрвеня палітзняволенай прысудзілі 3,5 года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Перад этапам у калёнію палітзьняволеную больш за паўтара месяца ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары баранавіцкага СІЗА.
Адрас палітзьняволенай: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8-ы атрад, Алене Пятроўне Гнаўк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьцейскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў вырак пэнсіянэрцы Алене ГнаўкКацярыну Андрэеву этапавалі зь СІЗА № 3 у гомельскую папраўчую калёнію.
Пра гэта ў фэйсбук паведаміў муж палітзьняволенай журналісткі Ігар Ільяш.
У ПК-4 Андрэева знаходзілася з траўня 2021-га па люты 2022 году, калі КДБ распачаў супраць яе новую крымінальную справу.
Зараз лісты, паштоўкі і тэлеграмы можна дасылаць на адрас: Папраўчая калёнія № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай.
«Як будзе цяпер даходзіць карэспандэнцыя — пытаньне адкрытае. Пакуль Каця знаходзілася ў СІЗА, да яе прапускалі лісты выключна ад сваякоў. Але і ў такіх умовах атрымлівалася часам перадаваць ёй словы падтрымкі і салідарнасьці ад сяброў, калег і проста неабыякавых людзей,— напісаў Ігар Ільяш.
Незадоўга да этапаваньня ў калёнію Каця прасіла ўсім перадаць, што шчыра ўдзячная кожнаму, хто не забывае палітвязьняў. Дзякуючы гэтаму яна адчувае, што ўсё дакладна было недарэмна. Каця сказала, што ўсіх моцна абдымае і дасылае праменьчык усьмешкі з-за кратаў».