Усяго вядома пра сьмерць у баях за Ўкраіну 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць расейскай агрэсіі.
Свабодзе стала вядома зь некалькіх крыніц, што ў Запароскай вобласьці загінуў яшчэ адзін добраахвотнік-беларус. Прозьвішча ці пазыўны прасілі не даваць.
Пазьней полк Каліноўскага паведаміў у фэйсбуку, што баец быў забіты 3 кастрычніка падчас штурмавой апэрацыі, а яшчэ чатыры байцы былі параненыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускага добраахвотніка, які загінуў пад Бахмутам, пахавалі ў Чаркаскай вобласьціГрамадзяніна Беларусі Аляксея Вешчавайлава, які загінуў 26 верасьня ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласьці, пахавалі ў Чаркаскай вобласьці.
Як паведамілі ў Тальноўскай гарадзкой тэрытарыяльнай грамадзе, пахаваньне адбылося ў нядзелю, 2 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі добраахвотнік загінуў падчас наступу на Херсоншчыне, некалькі беларусаў параненыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская армія цалкам небаяздольная». Добраахвотнік «Пацук» быў афіцэрам у Печах, а ва Ўкраіне намесьнікам «Волата» і «Брэста»