Прэзыдэнт Баўгарыі Румэн Радэў 3 кастрычніка заявіў, што не далучыўся да іншых лідэраў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў падпісаньні дэклярацыі ў падтрымку Ўкраіны, бо ня згодны з поўным тэкстам дэклярацыі.
Ён мяркуе, што рашэньне аб уступленьні Ўкраіны ў альянс павінна прымацца «толькі пасьля выпрацоўкі дакладных парамэтраў мірнага ўрэгуляваньня канфлікту», — гаворыцца ў заяве.
Але таксама ў дакумэнце гаворыцца, што Радэў падтрымлівае іншыя пазыцыі ў дакумэнце, падпісаным лідэрамі Чэхіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Польшчы, Румыніі і Славаччыны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 30 верасьня абвясьціў, што Ўкраіна падала заяўку на ўступленьне ў NATO паводле паскоранай працэдуры пасьля таго, як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква анэксавала чатыры рэгіёны Ўкраіны, часткова акупаваныя расейскімі сіламі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля расейскай спробы анэксіі 4 абласьцей ва Ўкраіне зафіксавалі найбольшую падтрымку ўступу ў NATO ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнты 9 краінаў NATO выказаліся за сяброўства Ўкраіны ў альянсе і заклікалі павялічыць ёй дапамогу ў вайне з Расеяй