Трэцяга кастрычніка калегія Міністэрства аховы здароўя пацьвердзіла рашэньне лячэбна-кантрольнай рады Міністэрства аховы здароўя, праведзенай 29 верасьня аб прыпыненьні дзеяньня ліцэнзій на мэдычную дзейнасьць ТДА «Элітон плюс» з 14 кастрычніка 2022 г. і аднаўленьні дзеяньня ліцэнзіі ў ТАА «Мэдычны цэнтар «Нардзін» і ТАА «Тры дантысты плюс».
Рада прыйшла да высновы, што «Нардзін» і «Тры дантысты плюс» зьліквідавалі парушэньні, за якія раней у іх забралі ліцэнзіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замест «ЛОДЭ» супрацоўнікаў ЕРАМ стаў абслугоўваць «Мерсі», уласьнікаў якога зьвязваюць зь сям’ёй ЛукашэнакРазам з тым камісія Міністэрства аховы здароўя выявіла «грубыя парушэньні заканадаўства аб санітарна-эпідэміялягічным дабрабыце насельніцтва і ліцэнзаваньні» ў дзейнасьці ТДА «Элітон плюс». Гаворка ідзе пра:
- парушэньні санітарна-эпідэміялягічных патрабаваньняў, санітарных нормаў і правілаў;
- адсутнасьць дамоваў на тэхнічнае абслугоўваньне і рамонт мэдыцынскай тэхнікі;
- адсутнасьць мэдыцынскай дакумэнтацыі, наяўнасьць і вядзеньне якой патрабуюцца для выкананьня работ і (або) аказаньня паслуг, якія складаюць ліцэнзаваную дзейнасьць;
- непадача ў Міністэрства аховы здароўя на працягу месяца з дня прызначэньня дакумэнтаў аб прызначэньні на пасады мэдыцынскіх работнікаў іншых работнікаў замест заяўленых пры атрыманьні ліцэнзіі.
«Выяўленыя недахопы і парушэньні па сукупнасьці могуць пацягнуць прычыненьне шкоды дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам, навакольнаму асяродзьдзю, жыцьцю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян, суб’ектаў гаспадараньня або стварыць пагрозу прычыненьня такой шкоды», — палічылі ў лячэбна-кантрольнай радзе Міністэрства здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэйдэрскі захоп, зачыстка канкурэнтаў, помста, зайздрасьць. Вядомыя дактары пра «забойства» прыватнай мэдыцыны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекараў шукаюць нават на заробак у 7 тысяч рублёў. Што з дэфіцытам мэдыкаў у Беларусі?