Згодна з законапраектам, у складзе Расеі павінны будуць зьявіцца дзьве новыя рэспублікі – «ЛНР» і «ДНР» – і дзьве вобласьці – Запароская і Херсонская. Назва суб'ектаў будзе ўключаная ў першую частку артыкула 65 Канстытуцыі РФ, дзе пералічваюцца рэгіёны Расеі.
- Ваенізаваныя фармаваньні так званых «ЛНР», «ДНР» і дзьвюх абласьцей увойдуць у склад узброеных сіл Расеі.
- Да 31 сьнежня 2022 года на тэрыторыях, якія кантралююцца расейскай арміяй, пры разьліках можа быць выкарыстаная грыўна, пасьля гэтага ў абарачэньні застанецца толькі рубель.
- Тыя, хто жыве на акупаваных тэрыторыях, на момант анэксіі аўтаматычна атрымаюць расейскае грамадзянства. Выключэньне будзе зроблена для тых, хто на працягу месяца выкажа жаданьне захаваць існуючае грамадзянства.
- Новыя вобласьці вызначаюцца іх межамі на дзень стварэньня і дзень прыняцьця ў склад РФ, вынікае з дамовы.
Раней сёньня Канстытуцыйны суд прызнаў законнымі дамовы аб анэксіі. Дзярждума разгледзіць законапраект трэцяга кастрычніка. Далей ён павінен прайсьці Савет фэдэрацыі, пасяджэньне пройдзе днём пазьней. Пасьля гэтага свае ж законапраекты павінен ухваліць сам Пуцін – і яны ўступяць у сілу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія наступствы будзе мець анэксія Расеяй 4 вобласьцяў Украіны? Дыскусія экспэртаў