Пра гэта 1 кастрычніка ў сваім тэлеграм-канале " target="_blank">паведаміў міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка.
«Мы ня можам назіраць, як адна краіна спрабуе сьцерці ідэнтычнасьць і культуру іншай краіны. Мы ня можам пагадзіцца на далейшыя дзеяньні, якія супярэчаць Канстытуцыі UNESCO і нашым агульным канвэнцыям. Мы заклікаем Расею неадкладна выйсьці за міжнародна прызнаныя межы Ўкраіны і патрабаваць неадкладнага спыненьня агрэсіі супраць Украіны, каб гарантаваць абарону ад далейшага пашкоджаньня ўкраінскай прыроднай, нерухомай і рухомай культурнай спадчыны ва ўсіх яе формах», — сказана ў заяве краінаў-членаў UNESCO, адзначае міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі зьнішчылі ўжо 200 аб’ектаў культурнай спадчыны ЎкраіныПаводле стану на пачатак верасьня ў Міністэрстве культуры заяўлялі, што зафіксавана паўтысячы эпізодаў ваенных злачынстваў з боку РФ супраць украінскіх аб’ектаў культурнай спадчыны і культурных установаў. Яшчэ некалькі дзясяткаў такіх эпізодаў праходзяць праверку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лісічанску Луганскай вобласьці расейцы зьнішчылі гімназію, якая перажыла дзьве сусьветныя вайныНа 15 ліпеня UNESCO задакумэнтавала пашкоджаньні 163 культурных аб’ектаў: 71 культавага будынка, 12 музэяў, 32 гістарычных будынкаў, 24 будынкаў культурнага прызначэньня, 17 помнікаў, 7 бібліятэк. Пра гэта 15 ліпеня падчас пасяджэньня Рады бясьпекі ААН у фармаце Арыя «Зьнішчэньне культурнай спадчыны ў выніку расейскай агрэсіі супраць Украіны» паведаміў дырэктар Цэнтру сусьветнай спадчыны UNESCO Лазар Асома.
Паводле Гаагскай канвэнцыі 1954 году зьнішчэньне аб’ектаў культурнай спадчыны лічыцца ваенным злачынствам.