У раду арганізацыі ўваходзіць 36 краін, яны абіраюцца раз на тры гады на асамблеі ICAO. Цяперашняя асамблея праходзіць у канадзкім Манрэалі да 7 кастрычніка.
«Мы разглядаем гэта як чыста палітычны крок, які ня мае нічога агульнага з пазыцыяй Расеі ў сфэры цывільнай авіяцыі», — заявіў прадстаўнік Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як МЗС адказаў на даклад ІСАО аб пасадцы самалёта Ryanair у Менску з Пратасевічам на борцеРаней ICAO паставіла Расеі значок у выглядзе чырвонага сьцяжка на старонцы аўдыту бясьпекі палётаў у 187 краінах сьвету. Арганізацыя таксама панізіла да 77,4 працэнтаў сваю ацэнку эфэктыўнасці рэалізацыі стандартаў у катэгорыі «лётная прыдатнасьць» у Расеі.
На практыцы гэта азначае, што ўсе іншыя дзяржавы сьвету могуць адмовіць расейскім самалётам у выкарыстаньні іх паветранай прасторы з прычыны небясьпечнага стану самалётаў з Расеі. Паводле нормаў ICAO за любую аварыю або катастрофу, якая адбылася ў паветранай прасторы той або іншай дзяржавы, нясуць адказнасьць улады гэтай краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада ня выдала візаў беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў пасяджэньні ICAO41-я сэсія асамблеі Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі праходзіць у гэтыя дні ў Манрэалі. Беларускай дэлегацыі на яе ня выдалі візы. На Асамблеі абмяркоўваюць у тым ліку інцыдэнт з прымусовай пасадкай у Менску самалёта з Раманам Пратасевічам на борце 18 траўня 2021 году.