1 кастрычніка военачальнік праверыў хаду падрыхтоўкі падразьдзяленьняў УСУ, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай пагранічнай службы да адбіцьця магчымага наступу праціўніка зь беларускай тэрыторыі.
«Рэспубліка Беларусь — саюзьнік Расейскай Фэдэрацыі ў агрэсіі супраць нашай краіны, — канстатаваў Наеў. — З паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь наносіліся бомбавыя і ракетныя ўдары па тэрыторыі нашай дзяржавы. Акрамя таго, уздоўж дзяржаўнай мяжы Беларусі на гэты момант знаходзіцца да сямі батальённых тактычных груп».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: непасрэднае ўцягваньне Беларусі ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі малаімавернае«Ужо амаль паўгода працягваюцца сыстэматычныя вучэньні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у якіх задзейнічаныя як Узброеныя сілы, так і іншыя складнікі яе сэгмента бясьпекі. Акрамя таго, інфраструктура на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (у прыватнасьці чыгуначныя зносіны, аэрадромная сетка) пастаянна рыхтуецца да прыёму новых падразьдзяленьняў, магчыма, Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі», — дадаў камандуючы аб’яднанымі сіламі УСУ.
Паводле Наева, на гэты момант прыкметаў узмацненьня расейскай групоўкі на тэрыторыі Беларусі не назіраецца, але «такая пагроза можа ўзьнікнуць у далейшым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь уступіць у вайну. Ня думаю, што ў Лукашэнкі ёсьць магчымасьць сказаць Крамлю цьвёрдае «не», — Самарукаў- Дарадца офіса ўкраінскага прэзыдэнта Аляксей Арастовіч у этэры ютуб-каналу «Фейгін.Live» 28 верасьня даў зразумець, што Ўкраіна можа нанесьці ўдар па расейскіх войсках непасрэдна на тэрыторыі Беларусі, калі яны вырашаць ісьці ў наступ з поўначы.
- Аляксандар Лукашэнка 20 верасьня на сустрэчы зь дзяржсакратаром Савету бясьпекі Аляксандрам Вальфовічам заявіў, што празь Беларусь «ніякага ўдару ў сьпіну, у бок, збоку, з флянгаў па расейскіх войсках быць не павінна і ня будзе».