Камэнтуючы заявы Масквы аб «далучэньні» акупаваных рэгіёнаў Украіны, Столтэнбэрг адзначыў, што іх тэрыторыя складае больш за 15 працэнтаў тэрыторыі Ўкраіны, і гэты крок Расеі — найбуйнейшая спроба анэксіі тэрыторыі эўрапейскай краіны з часоў Другой сусьветнай вайны.
На пытаньне ўкраінскага журналіста пра заяўку Ўкраіны на паскоранае ўступленьне ў НАТО Столтэнбэрг паўтарыў, што кожная дэмакратычная краіна ў Эўропе мае права падаць заяўку на ўступленьне ў альянс.
«Мы зноў і зноў казалі, што дзьверы NATO застаюцца адчыненымі, і мы дэманстравалі гэта на працягу апошніх гадоў», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што Ўкраіна падае заяўку на ўступ у NATO паводле паскоранай працэдурыСтолтэнбэрг нагадаў пра вынікі саміту NATO ў Мадрыдзе.
«Рашэньне аб сяброўстве, вядома, павінны прыняць усе 30 саюзьнікаў, мы прымаем іх кансэнсусам. Цяпер наша ўвага засяроджаная на аказаньні неадкладнай падтрымкі Ўкраіне, каб дапамагчы ёй абараніцца ад жорсткага расейскага ўварваньня», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародная супольнасьць асудзіла анэксію Расеяй украінскіх тэрыторыйСтолтэнбэрг адзначыў, што NATO не зьяўляецца бокам канфлікту, але будзе працягваць аказваць падтрымку Ўкраіне, пакуль гэта будзе неабходна. Ён таксама адзначыў, што перамога Расеі ў гэтай вайне будзе азначаць небясьпеку ня толькі для Ўкраіны, але і для сусьветнай бясьпекі ў цэлым.
«Гэта пераломны момант. Пуцін мабілізаваў сотні тысяч людзей, пайшоў на безадказны ядзерны шантаж і цяпер анэксаваў тэрыторыю Ўкраіны. Гэта самая вялікая эскаляцыя з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня. Усё гэта не зьяўляецца дэманстрацыяй сілы. Гэта прызнаньне слабасьці і няўдачы Расеі», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крамлі падпісалі дакумэнты пра анэксію чатырох абласьцей Украіны, у якіх працягваюцца баі