Аляксандр Лукашэнка пасьля 5-дзённай адсутнасьці ў Беларусі прыняў даверчыя лісты ад паслоў 11 дзяржаваў.
Прымаючы даверчыя лісты амбасадаркі Швайцарыі, ён сказаў аб узаемнай павазе і нэўтралітэце, якога павінна трымацца альпійская краіна.
«Мы нязьменна зацікаўленыя ў разьвіцьці двухбаковых адносін на прынцыпах узаемнай павагі, адкрытага і канструктыўнага дыялёгу. Відавочна, што менавіта такі дыялёг, а ня санкцыі і папрокі, дазваляе знайсьці разьвязаньне найцяжэйшых пытаньняў і рухацца наперад, прытым пры любых абставінах», — сказаў Лукашэнка, якога цытуе яго прэс-служба.
Швайцарыя пасьлядоўна далучаецца да большасьці санкцыйных захадаў, якія прымае супраць Беларусі і Расеі Эўрапейскі Зьвяз. Апрача пасла Швайцарыі даверчыя лісты Лукашэнку далі амбасадары Мальтыйскага ордэну і Босьніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая амбасадарка Швайцарыі афіцыйна пачала працу ў БеларусіУ лютым 2022 году Крыстынэ Гонэгер прыляцела ў Менск і наведала палітзьняволеную — грамадзянку Швайцарыі Натальлю Хершэ, якая ня раз галадавала за кратамі празь невыносныя ўмовы ўтрыманьня. Пасьля гэтага Хершэ адпусьцілі з турмы і яна вярнулася ў Швайцарыю.
У Швайцарыі пры гэтым ня лічаць уручэньне лістоў Лукашэнку прызнаньнем яго легітымнасьці.
Краіны Захаду не прызнаюць Лукашэнку легітымна абраным прэзыдэнтам, іх амбасадары адмаўляюцца ўручаць яму даверчыя лісты. З гэтай прычыны Менск вымушаны быў пакінуць амбасадар Францыі Нікаля дэ Лякост.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Натальля Хершэ выйшла на волю. Яна ўжо пакінула Беларусь і вяртаецца ў Швайцарыю