Яны ствараюць альтэрнатыўную Беларусь

Your browser doesn’t support HTML5

Група беларускіх айцішнікаў распрацоўвае плятформу «Лічбавая Беларусь». Яе прадстаўнік, IT-прадпрымальнік Яраслаў Ліхачэўскі, расказвае, што яна мае на мэце стварыць беларускую супольнасьць празь бізнэс, культуру і ўзаемадапамогу.

Дзякуючы гэтай плятформе, беларусы змогуць атрымліваць мэдычныя паслугі, адукоўвацца, рэалізоўваць фінансавыя плацяжы. Па задуме аўтараў, у будучыні «Лічбавая Беларусь» можа стаць плятформай для правядзеньня выбараў і рэфэрэндумаў, каб у пэрспэктыве замяніць дзяржаўныя інстытуты.