У прыватнасьці, суд скасаваў арышт на рахункі, адкрытыя ў пяці ўкраінскіх банках, і дазволіў кампаніі ажыцьцяўляць зь іх выплату заробкаў супрацоўнікам, а таксама абавязковых плацяжоў і збораў у дзяржаўны бюджэт і сацыяльныя фонды, аплату камунальных паслуг, за ахову і на падтрымку Ўзброеных сіл Украіны.
Актывы і рахункі групы кампаній, якія раней належалі Аляксандру Машэнскаму, а ў сьнежні 2020 году былі перарэгістраваныя на ягоную дачку, арыштавалі ў траўні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі актывы кампаніі, зарэгістраванай на дачку ўласьніка ТАА «Санта Брэмар»Сьледчыя расьсьледуюць крымінальную справу паводле ч. 2 артыкула 364-1 і ч. 2 артыкула 110-2 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — злоўжываньні паўнамоцтвамі службовай асобы юрыдычнай асобы, незалежна ад формы ўласнасьці (караецца штрафам ад 68 да 102 тысяч грыўняў, арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў або пазбаўленьнем волі на 3–6 гадоў з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады), а таксама фінансаваньне дзеяньняў, учыненых з мэтай гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу або захопу дзяржаўнай улады, зьмены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Ўкраіны (караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да сямі гадоў з пазбаўленьнем права на два гады займаць пэўныя пасады і канфіскацыяй маёмасьці).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі гелікоптэр і запчасткі, завезеныя зь Беларусі і Расеі для рамонту