Як паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі, вядомай спартоўцы, алімпійскай прызэрцы па плаваньні Аляксандры Герасімені інкрымінуюць ч.3 арт.361 КК РБ (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).
Аляксандра Герасіменя цяпер за мяжой, яна ўзначальвала Фонд спартовай салідарнасьці.
Ведамства прапануе Герасімені асабіста прыйсьці ў Сьледчы камітэт у Менску. Дата пачатку спэцыяльнай вытворчасьці — 29 верасьня 2022 году.
Раней Сьледчы камітэт Беларусі назваў грамадзян, зь якіх пачнуцца «завочныя суды». У першым сьпісе пяцёра асоб: Яніна Сазановіч, Данііл Багдановіч, Дзьмітры Навоша, Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская.
Усім пяці асобам інкрымінаваныя ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне варожасьці) і ч. 3 арт. 203–1 КК (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнік буйнога расейскага сайту, два выпускнікі ЭГУ. Што вядома пра людзей, якіх першымі будуць завочна судзіць у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яніна Сазановіч са сьпісу «завочных судоў»: «Яны ня могуць забраць тое, што я нарадзілася беларускай»