Паводле сайту, кіраўнікі арганізацый абавязаны сачыць, каб работнікі і наведнікі ўстаноў насілі маскі, калі няма магчымасці выконваць сацыяльную дыстанцыю (1–1,5 мэтра). Таксама маскі павінны насіць работнікі ў арганізацыях аховы здароўя, аптэках, грамадзкім харчаваньні, усіх відах транспарту.
Акрамя таго, масачны рэжым уводзіцца на прамысловых прадпрыемствах, іншых аб’ектах і арганізацыях. Абавязаныя насіць маскі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі. Пры гэтым ва ўстановах адукацыі масачны рэжым таксама ўводзіцца для студэнтаў.
Таксама ва ўстановах адукацыі адмяняюцца масавыя мерапрыемствы, а ў іншых арганізацыях — рэклямныя і іншыя акцыі.
Міністэрства аховы здароўя апошнім часам канстатуе рост захворваньня COVID-19 у Беларусі, але лічбаў, па якіх можна было б зарыентавацца ў памерах зьявы, не дае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лекары на прыёме дзяцей проста з ног валяцца». Як цяпер даюць рады COVID-19 у Беларусі