«Спэцыяльная вытворчасьць», паводле інфармацыі СК, распачалася ў дачыненьні да ўдзельнікаў і кіраўнікоў, якія называюцца ў матэрыяле «тэрарыстычнымі арганізацыямі» і «экстрэмісцкімі фармаваньнямі»:
- Беларускага фонду спартовай салідарнасьці;
- праваабарончага цэнтру «Вясна»;
- тэлеграм-каналу Nexta;
- Каардынацыйнай рады;
- Валера Цапкалы.
СК стварыў асобны тэлеграм-канал, дзе будзе публікаваць зьвесткі людзей, супраць якіх пройдуць завочныя суды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады гатовыя да «завочных судоў»: у першым сьпісе член офісу Ціханоўскай, аўтарка ютуб-каналу і мэдыямэнэджар27 верасьня стала вядома, хто ўваходзіць у першы сьпіс на завочны суд. Усіх іх улады лічаць адміністратарамі тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі». Гэта рэдактарка «экстрэмісцкага» ТГ-каналу «Каратели Беларуси» і ютуб-каналу «Дзікае паляванне» Яніна Сазановіч, сябра офісу Ціханоўскай Данііл Багдановіч, стваральнік спартовага парталу by.tribuna.com і мэдыямэнэджар Дзьмітрый Навоша, а таксама Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнік буйнога расейскага сайту, два выпускнікі ЭГУ. Што вядома пра людзей, якіх першымі будуць завочна судзіць у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яніна Сазановіч са сьпісу «завочных судоў»: «Яны ня могуць забраць тое, што я нарадзілася беларускай»