Данія (78 кг на чалавека) — лідэр у табліцы, за ёй ідуць Новая Зэляндыя (76,1 кг на чалавека) і Ірляндыя (56,7 кг на чалавека). Эўрапейскія вытворцы сыру, такія як Нямеччына, Францыя і Італія, займаюць 9-е, 11-е і 15-е месцы.
Беларусь вырабляе больш за ўсё малака на душу насельніцтва ў сьвеце і зьяўляецца (прынамсі, зьяўлялася) адным зь вядучых сусьветных экспартэраў сыру, прычым большая частка ішла ў суседнюю Расею: там беларускія сыры займаюць 35-40% рынку.
Пры гэтым сярэднестатыстычны беларус за год зьядае ўсяго 4,2 кг сыру, гэта менш, чым нават у суседняй Расеі (6,6 кг). Для параўнаньня: грэк у сярэднім зьядае 31,5 кг сыру за год, датчанін — 27,5 кг, француз — 26, 8.
У агульнай вытворчасьці сыру сусьветныя лідары – ЗША, Нямеччына і Францыя
У абсалютных лічбах Беларусь вырабіла 355 000 тон сыру ў 2021 годзе, што ставіць яе на 18-е месца ў сьвеце.
У агульнай гадавой вытворчасьці сыру першае месца ў ЗША, дзе за год вырабляецца 6217 тысяч тон сыру.
На другім месцы Нямеччына, якая вырабляе 2361 тыс. тон сыру за год, Францыя на трэцім месцы з 1856 тыс. тон. У чацьвёрцы лідэраў і Італія з 1374 тыс. тон сыру за год. На пятым месцы ў 2021 была Расея — 1 075 тон.
- Справаздача заснаваная на апошніх даступных дадзеных аб вытворчасьці сыру за 2021 год. Chefʼs Pencil — прафэсійны кулінарны сайт, які публікуе навіны кулінарнай індустрыі. Ён быў заснаваны шэф-кухарам з Сыднэю Полам Хэгеманам.