«З 20-х дзён верасьня ў знак пратэсту супраць дзеяньняў адміністрацыі турмы ён перастаў прымаць ежу. Патрабаваньні яго цалкам канкрэтныя, гарантаваныя законам, у тым ліку тое, што скаргі яго не адпраўляюцца па месцы прызначэньня, — напісала маці Ігара Валянціна Аліневіч.
Яна адзначыла, што ў сувязі з разуменьнем таго, што «ў краіне не да законаў», «напэўна, у Ігара проста не было іншага выйсьця».
«Ніколі раней Ігар не зьвяртаўся да гэтай крайняй меры і быў супраць яе. Цалкам уяўляе ўсе наступствы. Добра ведаючы цэласнасьць яго натуры і нешматслоўнасьць, вельмі трывожна.
P.S. Адміністрацыя турмы не заўважае гэтага», — напісала жанчына.
Таксама стала вядома, што Ігара ў дзень яго нараджэньня, 24 верасьня, зьмясьцілі ў ШЫЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаным на 18–20 гадоў анархістам перад накіраваньнем у калёніі далі спатканьні з роднымі39-гадовага актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага на 20 гадоў зьняволеньня, у канцы траўня этапавалі ў мазырскую калёнію. З таго часу на палітвязьня бесьперапынна чыняць ціск, паведамлялі праваабаронцы: Ігара з надуманых прычынаў утрымлівалі ў штрафным ізалятары 30 дзён, пасьля чаго перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу.
Праз час стала вядома, што 8 жніўня над палітвязьнем пройдзе суд аб узмацненьні рэжыму і пераводзе яго ў турму. Справу разглядала судзьдзя Мазырскага раёну Валянціна Новікава.
У выніку Ігару ўзмацнілі рэжым. 11 жніўня яго этапавалі ў турму № 8 у Жодзіне.