У паведамленьні гаворыцца, што рэжым НС будзе дзейнічаць у Алуксьненскім, Балскім і Лудзенскім раёнах краіны. Дзеяньне рэжыму распаўсюджваецца таксама на парты, аэрапорты, пункты перасячэньня мяжы і чыгункі.
Улады Латвіі закрываюць памежны пераход Пэдэдзэ ў мэтах скарачэньня плыні расейцаў. Дзяржаўная памежная служба краіны атрымала прадпісаньне аб узмацненьні нагляду за грамадзянамі Расеі, якія перасякаюць мяжу.
Раней Латвія вырашыла не выдаваць гуманітарных візаў расейцам, якія жадаюць пазьбегнуць мабілізацыі ў войска, або прапускаць іх празь мяжу ў выпадку, калі ў іх ужо ёсьць шэнгенская віза. У МЗС краіны гэта патлумачылі «меркаваньнямі бясьпекі».
МЗС Польшчы тым часам усьлед за Баўгарыяй і Эстоніяй рэкамэндаваў сваім грамадзянам пакінуць Расею і ўстрымацца ад паездак у краіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Медуза»: рэзэрвістам могуць забараніць выезд з Расеі- 21 верасьня Ўладзімір Пуцін абʼявіў аб «частковай мабілізацыі» для працягу вайны на тэрыторыі Ўкраіны. Паводле яго, прызыву на ваенную службу падлягаюць грамадзяне, якія знаходзяцца ў запасе. Міністар абароны Сяргей Шайгу заявіў, што «ў ходзе частковай мабілізацыі будуць прызваны 300 тысяч рэзэрвістаў». Шэраг крыніц сьцьвярджаюць, што ўлады плянуюць мабілізаваць каля мільёна грамадзян.
- Пасьля абʼяўленьня мабілізацыі дзясяткі тысяч грамадзян Расеі пакінулі межы краіны, на межах з бліжэйшымі дзяржавамі ўтварыліся шматкілямэтровыя заторы.
- Расейскія ўлады могуць забараніць выезд з краіны ваеннаабавязаным – перш за ўсё, мужчынам узростаў, падыходных пад мабілізацыю. Пра гэта паведамляюць выданьні «Вёрстка», «Медуза», «Сота» і канал «Хадаркоўскі LIVE» са спасылкай на ананімныя крыніцы, у тым ліку, блізкія да Крамля і ФСБ.
- Дзьве крыніцы «Медузы» паведамілі, што закрыцьцё межаў адбудзецца,магчыма, 28 верасьня. Паводле дадзеных крыніцы «Вёрсткі», забарона ўступіць у сілу да 30 верасьня.