Уотэрз адзначыў, што ведае некалькі людзей, якія думаюць, што Пуцін хоча захапіць усю Эўропу. «Калі гэта так, ідзіце на ***», — зьвярнуўся Ўотэрз да Пуціна, выказаўшы здагадку, што тады «мы ўсе маглі б перастаць гуляць у ядзерную курыцу, у якой так камфортна каршунам па абодва бакі Атлянтыкі».
Раней ён напісаў два адкрытыя лісты Алене Зяленскай — жонцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. У адным зь іх ён абвінаваціў у распальваньні вайны ва Ўкраіне крайніх нацыяналістаў, а раней абвінавачваў у гэтым прэзыдэнта ЗША. Пасьля лістоў Уотэрза ў польскім Кракаве адмянілі яго канцэрты, заплянаваныя на красавік 2023 году, а мясцовыя дэпутаты запатрабавалі абвясьціць Уотэрза пэрсонай нон грата.
Зяленская нагадала, што гэта Расея напала на Ўкраіну, зьнішчае гарады і забівае людзей, і параіла Ўотэрзу «прасіць міру ў прэзыдэнта іншай краіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: сьвятара Багамольнікава асудзілі трэці раз запар, сьпявачка Мэрыем Гера ня выйшла на волю пасьля адбыцьця арышту