У Беларусі пражывае 1,5 млн грамадзян старэйшых за 65 гадоў. Гэта амаль 16% ад колькасьці насельніцтва, расказала на прэс-канфэрэнцыі намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Арцёменка нагадала, што ў выніку завяршэньня пэнсійнай рэформы ў Беларусі мужчыны выходзяць на заслужаны адпачынак у 63 гады, жанчыны — у 58 гадоў.
«За гэтым крокам — павелічэньне актыўнага працоўнага пэрыяду жыцьця і магчымасьць работніку даўжэй заставацца запатрабаваным, працягваць кар'ерны рост, перавучыцца, у тым ліку дыстанцыйна, з выкарыстаньнем лічбавых тэхналёгій. У эканоміцы краіны пасьля дасягненьня пэнсійнага ўзросту працуюць каля 20% ад агульнай колькасьці пэнсіянэраў», — адзначыла прадстаўніца Мінпрацы.
У Беларусі пражывае 1,5 млн грамадзян старэйшых за 65 гадоў. Гэта амаль 16% ад колькасьці насельніцтва, падкрэсьліла Марына Арцёменка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмяротнасьць, экспарт, колькасьць пэнсіянэраў і трактароў. Якая статыстыка ў Беларусі стала сакрэтнай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год мінус 81 кіляграм капусты і 40 боханаў хлеба. Як пагаршаецца жыцьцё пэнсіянэраў, у лічбах