Абмежаваньні закранулі яшчэ 92 расейскія і ўкраінскія фізычныя і юрыдычныя асобы, у тым ліку — дзяржпрадпрыемства РФ па вырабу каштоўных папераў «Гознак» і чатырох мільярдэраў.
«Расейскі рэжым арганізаваў гэтыя фіктыўныя рэфэрэндумы ў адчайнай спробе захапіць украінскую зямлю і апраўдаць сваю незаконную вайну. Гэты працэс адлюстроўвае расейскі падыход у Крыме ў 2014 годзе, які спалучае дэзынфармацыю, запалохваньне і сфальсыфікаваныя вынікі», — заявіў брытанскі ўрад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Бурэль заявіў, што ЭЗ «як мага хутчэй» пашырыць санкцыі супраць РасеіЧастка тых, хто трапіў пад новыя санкцыі, мае дачыненьне да арганізацыі псэўдарэфэрэндумаў, частка падтрымлівае расейскае ўварваньне арганізацыйна або фінансава, — адзначае ўрад Вялікай Брытаніі.
Напрыклад, кампанія «Гознак» друкавала дакумэнты, у тым ліку — расейскія пашпарты, якія раздаюць жыхарам акупаваных тэрыторыяў, якія дэ юрэ зьяўляюцца грамадзянам Украіны. PR-агенцтва «ІМА-кансалтынг» выконвала дзяржзамову на рэкляму незаконных рэфэрэндумаў на акупаваных тэрыторыях і ў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей у ААН заклікаў зьняць санкцыі зь беларускіх калійных угнаеньняўАкрамя таго ў новым сьпісе — саўладальнікі кампаніі «Кіеўская плошча» Год Нісанаў і Зарах Іліеў, кіраўнік Уральскай горна-металюргічнай кампаніі Іскандэр Махмудаў і дзеяч нафтагазавай галіны, мільярдэр Ігар Макараў.
Пад новыя санкцыі таксама трапілі 55 чальцоў праўленьняў «Сбербанка», «Газпромбанка» і «Совкомбанка», а таксама чыноўнікі, якія працуюць у акупацыйных адміністрацыях.