52-гадовы бізнэсовец, які ўваходзіў у сьпіс самых уплывовых прадпрымальнікаў краіны, быў арыштаваны ў сакавіку. У антыкарупцыйнай службе Казахстану тады заявілі, што яго правяраюць на датычнасьць да злачынстваў, якія падрываюць бясьпеку дзяржавы.
Абвінавачваньне патрабавала пазбавіць яго званьня генэрал-маёра органаў нацыянальнай бясьпекі і дзяржаўных узнагародаў. Звароты аб гэтым будуць накіраваныя на імя прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева. Прысуд яшчэ не набыў моц, але падчас сьледзтва бізнэсовец заяўляў, што згодны з пакараньнем, якога патрабавала абвінавачваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Казахстане пазбаўляюцца спадчыны Назарбаева: забаранілі прэзыдэнтам балятавацца зноў, вярнулі старую назву сталіцыНазарбаеў пайшоў у адстаўку ў сакавіку 2019 году, але захоўваў значны ўплыў на палітыку краіны. У студзені 2022 году масавыя пратэсты ў буйных гарадах з антыназарбаеўскімі лёзунгамі перарасьлі ў беспарадкі, сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй і арміяй, цэнтральныя ўлады нейкі час ня мелі кантролю над найбуйнейшым горадам Алматы.
Пасьля гэтага першы прэзыдэнт страціў пазыцыі ва ўладзе. Ягоныя сваякі пакінулі высокія пасады, некаторыя апынуліся пад вартай як падазраваныя ў крадзяжах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Казахстан заявіў, што ў пытаньні рэфэрэндумаў на ўсходзе Ўкраіны зыходзіць «з прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаў»