«Сёньня ў паліцыю паступіла паведамленьне аб страляніне ў школе № 88 гораду Іжэўску. На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі паліцыі. Цяпер прымаюцца меры для затрыманьня падазраванага. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца», — паведамілі ў МУС Удмуртыі.
Дзеці і пэрсанал школы эвакуаваныя.
На гэты момант, паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 15 чалавек, зь іх 11 дзяцей, яшчэ прынамсі 20 чалавек пацярпелі.
Па зьвестках кіраўніка Ўдмуртыі Аляксандра Бранчалава, чалавек, які адкрыў агонь, забіў сябе.
У МУС пацьвердзілі гэтую інфармацыю і заявілі, што паліцыянты знайшлі цела мужчыны.
Дэпутат Дзярждумы Аляксандар Хінштэйн удакладніў, што нападнік быў узброены двума траўматычнымі пісталетамі, пераробленымі пад стральбу баявымі патронамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іркуцкай вобласьці Расеі стралялі ў начальніка прызыўной камісіі. ВІДЭА