Як паведамляе BBC, скасаваньне выкліканае абурэньнем польскай публікі пазыцыяй Уотэрза наконт вайны ва Ўкраіне
На пачатку верасьня ён зьвярнуўся з адкрытым лістом да жонкі прэзыдэнта Ўкраіны Алены Зяленскай. У ім Уотэрз заклікаў «спыніць бойню» ва Ўкраіне, у прыватнасьці раскрытыкаваўшы забесьпячэньне Захадам зброяй украінскай арміі. Уотэрз заклікаў спыніць «грамадзянскую вайну на ўсходзе» і прызнаць «аўтаномію» Данецку і Луганску (магчыма, меліся на ўвазе незаконныя фармаваньні «ЛНР» і «ДНР»).
У адказ Зяленская адзначыла ў Твітэры, што менавіта Расея пачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая лэдзі Ўкраіны адказала экс-лідэру Pink Floyd, які заклікаў «спыніць грамадзянскую вайну на ўсходзе»Пасьля гэтага чалец гарадзкой рады Кракава Лукаш Вантух заклікаў людзей байкатаваць канцэрт Уотэрза. Менавіта ў Кракаве ў красавіку 2023 году меліся адбыцца два канцэрты Ўотэрза. Чальцы гарадзкой рады падрыхтавалі праект рэзалюцыі, каб абвясьціць Уотэрза пэрсонай нон грата ў горадзе. Галасаваньне мелася адбыцца 28 верасьня.
Пасьля скасаваньня канцэрту арганізатары адмовіліся ад камэнтароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Pink Floyd і Portisheаd зноў сабраліся. Каб падтрымаць Украіну. ВІДЭАПасьля маштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым, польскі ўрад адкрыў межы для ўкраінскіх уцекачоў. Паводле агенцтва ААН у справах уцекачоў, каля 1.4 мільёна ўкраінцаў атрымалі абарону ў Польшчы.