Тацяну Ласіцу выпусьцілі з гомельскай калёніі. Яе судзілі разам з праваабаронцам Леанідам Судаленкам.
Пра вызваленьне паведамілі праваабаронцы «Вясны».
За кратамі Ласіца прабыла 1 год і 8 месяцаў. Што стала падставай для вызваленьня, невядома. Аднак праваабаронца не адбыла ўвесь тэрмін.
Тацяну Ласіцу затрымалі 21 студзеня 2021 году. Яе абвінавацілі па крымінальнай справе за «арганізацыю ці актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» і асудзілі на 2,5 гады калёніі агульнага рэжыму.