Дата дня
24 верасьня 1969 году нарадзіўся Юры Гумянюк, пісьменьнік, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юры Гумянюк, паэт з тварам Тутанхамона, які жыў у Краіне нязьдзейсьненых мараўГэты дзень у гісторыі
622 — прарок Мухамэд перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.
768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.
1852 — француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.
2020 — Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі і чакае новых выбараў.
У гэты дзень нарадзіліся
1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч ВКЛ і Польшчы.
1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.
1893 — Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.
1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.
1902 — Рухала Мусаві Хамэйні, іранскі палітык, аятала, лідэр ісламскай рэвалюцыі 1979 году.
1904 — Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопіса «Шлях моладзі».