Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Пастара царквы «Ян Прадвесьнік» Антонія Бокуна аштрафавалі на 3200 рублёў
Бокуна затрымалі ўчора, 22 верасьня. 23 верасьня парафіянін царквы «Ян Прадвесьнік» Дзяніс Садоўскі ў сваім Фэйсбуку паведаміў, што пастара аштрафавалі на 3200 рублёў.
«Пастар Антоні Бокун, які ўчора быў затрыманы, сёньня атрымаў штраф 100 базавых і зараз ужо дома», — напісаў Садоўскі.
Раней, 20 верасьня, у Менску затрымалі Вячаслава Ганчарэнку — пастара іншай эвангельскай царквы «Новае жыцьцё». У той жа дзень над пастарам прайшоў суд, яго аштрафавалі на 2900 рублёў за правядзеньне сходу вернікаў 18 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 верасьня: праваабаронцу Лойку зноў арыштавалі на 15 сутак; затрымалі супрацоўніка мабільнага апэратара «A1»