Па словах затрыманых з Санкт-Пецярбурга, іх ні разу нармальна не пакармілі і прымусілі 50 чалавек начаваць у адным памяшканьні.
Акрамя таго, праз суткі пасьля затрыманьня яны знаходзіліся ў аўтобусах, а не ў ІЧУ.
«У аддзеле паліцыі № 3 затрыманыя начавалі шасьцёра на адной лаўцы. Сілавікі налілі ім крыху вады з-пад крана і не далі ежы, нягледзячы на абяцаньні. Затрыманым прапаноўвалі падпісаць пусты дакумэнт, а фатаграфавалі іх тройчы», — удакладняе «ОВД-Инфо».
Затрыманыя таксама расказалі, што сілавікі пагражалі зьмясьціць іх у спэцпрыёмнік у Пскове, бо ў Пецярбургу скончыліся месцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі аб'явілі аб новых акцыях супраць мабілізацыі на вайну з УкраінайУ невыносных умовах таксама апынуліся пратэстоўцы, якіх прывезьлі ў другі аддзел паліцыі ў Пецярбургу, адзначаюць расейскія праваабаронцы. 26 затрыманым адмовіліся даць пасьцельную бялізну і пакінулі спаць на падлозе ў вельмі брудным памяшканьні.
«Улічваючы, што замест прыбіральні — дзірка ў падлозе, каля якой лужыны мачы, што разносяцца нагамі па ўсёй падлозе памяшканьня, якая не мылася пару дзён, умовы сну на падлозе непрымальныя», — перадае словы аднаго з арыштаваных «ОВД-Инфо».
У Маскве сытуацыя аказалася не нашмат лепшай. Там арыштаваных пасьля рашэньня Галавінскага раённага суду ўжо больш за 10 гадзін трымаюць у аўтазаку каля спэцпрыёмніка Сахарава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На пратэстах супраць мабілізацыі ў Расеі на вайну з Украінай затрымалі 1300 чалавек, некаторым давалі позвы ў ваенкамат. ФОТАНавальнага пяты раз зьмясьцілі ў ШЫЗА за ягоныя выказваньні супраць мабілізацыі
Таксама сёньня стала вядома, што расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага пяты раз зьмясьцілі ў ШЫЗА. Там ён правядзе 12 дзён, паведаміла ягоная прэс-сакратарка Кіра Ярмыш.
Паводле яе, адміністрацыя сказала Навальнаму, што гэтым разам яго пасадзілі ў ШЫЗА за тое, што ён «нагаварыў пра мабілізацыю на мінулым судзе».
«Не падабаецца тое, што я сказаў пра мабілізацыю, — атрымай, Навальны, 12 сутак. Зусім ніхто нават не хавае палітычнага кантэксту», — заявіў сам Навальны ў Каўроўскім судзе, дзе ён выступае сёньня па відэасувязі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тысячы мужчын кінуць у мясарубку вайны». У Расеі абвясьцілі ўсеагульную акцыю пратэсту супраць абвешчанай Пуціным мабілізацыі«Калі маё права выступіць супраць гэтай злачыннай мабілізацыі, празь якую дзясяткі тысяч людзей загінуць ні за што... Я пасяджу [за гэта] 12 дзён і колькі яшчэ трэба пасядзець. І вы сваім ШЫЗА рота мне не заткняце (...). Таму што тое, што адбываецца цяпер, значна страшней за 12 сутак... Пуцін крывёю зьвязвае сотні тысяч людзей мабілізацыямі і рэфэрэндумамі», — цытуе словы Навальнага «Медиазона».
У судзе Навальны аспрэчвае сваё першае зьмяшчэньне ў ШЫЗА. Упершыню яго адправілі туды 12 жніўня — за расшпілены верхні гузік на турэмнай робе. З тых часоў Навальны са са штрафнога ізалятару амаль не выходзіў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад марш «Разьвітаньне славянкі»: Як у Расеі мабілізаваныя едуць на вайну з Украінай. ВІДЭА21 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў правядзеньне ў краіне мабілізацыі і падпісаў адпаведны ўказ.
Міністар абароны Сяргей Шайгу заяўляў, што ў рамках мабілізацыі плянуецца прызваць 300 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: Крэмль адкрыта не выконвае абяцаных умоў «частковай мабілізацыі»