БелТА прыводзіць яго словы: «Беларусь адказна заяўляе, што ніводзін беларускі салдат, ніводная адзінка тэхнікі не былі накіраваныя ва Ўкраіну для ўдзелу ў баявых дзеяньнях».
Паводле яго «незалежныя экспэрты АБСЭ пацьвярджаюць, што Беларусь не зьяўляецца ўдзельнікам міжнароднага ўзброенага канфлікту згодна з нормамі і прынцыпамі міжнароднага права». Ён заявіў, што ўсе абвінавачаньні Захаду ў адрас Беларусі абсалютна беспадстаўныя і галаслоўныя.
Яшчэ на пачатку сакавіка ЗША і краіны Эўразьвязу прызналі Беларусь саўдзельніцай расейскай агрэсіі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы ўдарылі суседа нажом у сьпіну». ЗША і Эўразьвяз прызналі Беларусь саўдзельніцай расейскай агрэсіі супраць УкраіныТады ж экспэрты АБСЭ прадставілі даклад Сталай радзе арганізацыі, у якім адзначалася, што Беларусь на 1 красавіка не зьяўляецца ўдзельніцай міжнароднага ўзброенага канфлікту.
«Нягледзячы на тое, што Беларусь дазваляе выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для расейскіх нападаў на Ўкраіну, Місія лічыць, што на момант 1 красавіка яна не зьяўляецца ўдзельніцай міжнароднага ўзброенага канфлікту, пакуль сама не зьдзяйсьняе актаў гвалту або іншых дзеяньняў, якія зьяўляліся б прамым удзелам у баявых дзеяньнях асобаў, якія прадстаўляюць Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле АБСЭ, Беларусь не зьяўляецца ўдзельніцай міжнароднага ўзброенага канфліктуУкраіна дала да гэтага свой камэнтар, спаслаўшыся трэці артыкул рэзалюцыі 3314 Генэральнай Асамблеі ААН аб азначэньні агрэсіі.
Паводле ўкраінскага боку, «дзеяньне дзяржавы, якая дазваляе сваёй тэрыторыі, якую яна перадала ў распараджэньне іншай дзяржавы, быць выкарыстанай для зьдзяйсьненьня акту агрэсіі супраць трэцяй дзяржавы», кваліфікуецца як акт агрэсіі.
Сёньня міністар Макей заявіў: «Беларусь ніколі не выступала за вайну. Але мы і ня здраднікі! У нас ёсьць саюзьніцкія абавязаньні, і мы цьвёрда прытрымліваемся і будзем прытрымлівацца духу і літары міжнародных дамоваў, удзельнікамі якіх мы зьяўляемся».