«Наша ніва» паведамляе пра ператрус у галаўным офісе рытэйлера «Востраў чысьціні». Праводзіць яго, па папярэдняй інфармацыі, Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў (ДФР) Камітэту дзяржаўнага кантролю. Сэнс прэтэнзіяў і колькасьць затрыманых пакуль невядомыя.
«Нешта там у іх пачалося яшчэ раней, можа быць, рыхтаваліся, не маглі дазваніцца мы да іх некалькі сутак», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з пастаўшчыкоў кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: H&M сыходзіць зь Беларусі. Крамы адкрыюць ненадоўга для продажу рэшткаў«Востраў чысьціні» — адзін з двух найбуйнейшых гандляроў побытавай хіміяй у Беларусі. Тавары для навядзеньня чысьціні, рэчы для кухні і гэтак далей — гэта тое, з чаго яны пачыналі.
Па памеры яны саступаюць толькі «Міле», маючы 650 крам па краіне.
Апошнім часам сетка атрымала ліцэнзіі на продаж алькаголю і іншых тавараў, рухаючыся ў бок больш шырокага рытэйлу, адыходзячы ад катэгорыі толькі побытавай хіміі.