Як стала вядома «Нашай Ніве», сілавікі атрымалі ўказаньні адносна таго, як дзейнічаць з расейцамі, якія едуць у Беларусь хавацца ад мабілізацыі.
У сацсетках шмат фота і відэа чэргаў на межах Расеі зь Фінляндыяй, Манголіяй, Казахстанам. Ужо ўчора на розных межах на выезд з Расеі знайшлі некалькі аўтамабіляў з адлепленымі літарамі Z і V, што сымбалізуюць пуцінскую ваенную кампанію.
Беларусь — варыянт лягчэйшы, бо краіна ня мае з РФ кантролю на мяжы. Але складанасьць у тым, што ў сілавікоў дзьвюх краін супольныя «базы».
Паводле інфармацыі выданьня, 21 верасьня беларускія сілавікі атрымалі вуснае распараджэньне выяўляць расейцаў, якія прыехалі хавацца ад мабілізацыі ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заходнія выведкі ацанілі абвешчаную Пуціным мабілізацыю як «значную палітычную рызыку»— Пакуль што на ўзроўні вусных распараджэньняў назіраць за «кватэрамі на суткі», уваходзіць у кантакт з уласьнікамі жыльля, — сказаў на ўмовах ананімнасьці беларускі апэратыўнік. — Новыя машыны ў дварах з расейскімі нумарамі таксама загадалі адсочваць. Зьбіраць інфармацыю, правяраць дакумэнты.
Раніцай 21 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў у краіне «частковую» мабілізацыю насельніцтва на вайну ва Ўкраіне і падпісаў адпаведны ўказ. З дакумэнтаў не вынікае, што мабілізацыя частковая, бо ніякімі парамэтрамі яна не абмежаваная. Спачатку плянуецца прызваць 300 000 рэзэрвістаў — 1% ад мабілізацыйнага патэнцыялу Расеі.
22 верасьня кіраўнік фонду BySol Aндрэй Стрыжак заявіў, што ў дзень абвяшчэньня мабілізацыі ў Расеі ў фонду рэзка вырасла колькасьць заявак на эвакуацыю з тэрыторыі Беларусі, прычым 66% заявак прыслалі расейцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд BySol расказаў пра рэзкі рост запытаў на эвакуацыю. 66% заявак падалі расейцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мабілізацыя — гэта не пра нас, мы і так мабілізаваныя», — дзяржсакратар Рады бясьпекі Беларусі Вальфовіч