Лідэрка беларускай апазыцыі падкрэсьліла важнасьць утрыманьня Беларусі ў фокусе міжнароднай увагі, у тым ліку такіх арганізацыяў, як ААН. Таксама Ціханоўская расказала пра цяжкую сытуацыю ў беларускіх турмах і эскаляцыю рэпрэсій, паведаміла яе прэс-служба.
Сярод іншага, яна нагадала пра апошнія прысуды праваабаронцы Марфе Рабковай і журналісту Дзянісу Івашыну.
Намесьніца дзяржсакратара ЗША добра праінфармаваная пра сытуацыю з палітзьняволенымі і выказала падтрымку ім і іх сем’ям. Беларуская лідэрка заявіла: усе павінны выйсьці на свабоду без умоваў, торгу і хлусьні рэжыму пра амністыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: у Івашына падчас ператрусу ў камэры забралі паліто, ручнік і фота жонкіСьвятлана Ціханоўская нагадала пра важнасьць працягу дапамогі рэпрэсаваным і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Марфа Рабкова сустрэлася з мужам у СІЗА пасьля прысудуЦіханоўская і Зэя абмеркавалі наступныя крокі па прыцягненьні Лукашэнкі да адказнасьці за злачынствы супраць беларусаў і ўцягваньне Беларусі ў вайну супраць Украіны. Беларускі палітык нагадала, што пытаньне абароны і аднаўленьня незалежнасьці Беларусі — прыярытэт навастворанага Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Ціханоўская расказала Узры Зэі пра важнасьць ціску на рэжым і ўзмацненьня санкцыяў на яго памагатых, якія прымаюць законы аб пазбаўленьні беларусаў грамадзянства, абмеркавала іншыя пытаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Эўракамісіі запэўніла Ціханоўскую, што Беларусь застанецца на парадку дня Эўразьвязу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей у ААН заклікаў зьняць санкцыі зь беларускіх калійных угнаеньняў