Андрэй Стрыжак расказаў парталу «Зеркало», што 21 верасьня фонд за дзень дасягнуў «тыднёвай нормы».
«Статыстыка: за дзень 21 верасьня апрацавана 156 заявак. Раней плато заявак за тыдзень складала 150, гэта значыць 21 заяўка за дзень. Атрымліваецца, рост дзённай нормы склаў 7,4 раза. За дзень мы апрацавалі тыднёвую норму».
Паводле яго, 103 заяўкі (66%) падалі расейцы, 43 — беларусы (27,5%), яшчэ 10 — украінцы (6,5%).
«Рост колькасьці заявак на выезд і эвакуацыю мы, безумоўна, зьвязваем з мабілізацыяй, абвешчанай у Расеі, і імаверным абвяшчэньні мабілізацыі ў Беларусі. Мы аказвалі кансультацыйную дапамогу зь першага ж дня вайны. Канал выезду і эвакуацыі ствараўся для дапамогі ў выезьдзе з зоны баявых дзеяньняў і для дапамогі тым, хто не жадае ваяваць за інтарэсы дыктатур. На нашу думку, чым менш салдатаў і падаткаплатнікаў будзе ў Пуціна і Лукашэнкі, тым прасьцей будзе атрымаць перамогу над гэтымі дыктатурамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі і на акупаваных тэрыторыях Украіны пачалі масава рассылаць позвы ў расейскае войска ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі мабілізацыя. Беларусі падрыхтавацца?