Афіцыйныя асобы ЗША раней заяўлялі, што Расея знаходзіцца ў працэсе «набыцьця мільёнаў ракет і артылерыйскіх снарадаў у Паўночнай Карэі для выкарыстаньня на полі бою ва Ўкраіне». У заяве, апублікаванай у дзяржаўным Цэнтральным інфармацыйным агенцтве Карэі KCNA, прадстаўнік Міністэрства абароны адхіліў абвінавачваньні ЗША.
«Мы ніколі раней не экспартавалі зброю або боепрыпасы ў Расею і не плянуем іх экспартаваць», — сказаў намесьнік генэральнага дырэктара Галоўнага бюро абсталяваньня паўночнакарэйскага Міністэрства абароны.
«Мы заклікаем ЗША спыніць неабдуманыя выказваньні, якія дыскрэдытуюць КНДР, і трымаць свой рот закрытым», — дадаў ён.
Раней у гэтым месяцы высокапастаўлены расейскі дыплямат таксама адхіліў гэтыя абвінавачаньні як непраўдзівыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: Расея можа закупіць у Паўночнай Карэі мільёны артбоепрыпасаўМала таго, што Расеі, хутчэй за ўсё, трэба папоўніць свае запасы зброі пасьля шасьці месяцаў баёў, Масква таксама шукае больш міжнароднай падтрымкі для свайго ўварваньня ва Ўкраіну. Па словах афіцыйных асоб ЗША, меркаваная закупка зброі Расеяй паказвае, што Масква мае сур’ёзны дэфіцыт паставак празь міжнародныя санкцыі.
За апошнія некалькі месяцаў Расея распавядала пра больш шчыльныя сувязі з Паўночнай Карэяй. Расейскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што вядуцца перамовы аб прыцягненьні паўночнакарэйскіх будаўнікоў у «Данецкую народную рэспубліку». Такая ўгода парушыла б рэзалюцыі Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, зьвязаныя з наймам паўночнакарэйскіх рабочых за мяжой. Санкцыі ААН таксама забараняюць экспарт паўночнакарэйскай зброі. Санкцыі ўведзеныя ў адказ на распрацоўку Паўночнай Карэяй праграмы стварэньня ядзернай зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўночная Карэя абвясьціла сябе ядзернай дзяржавайАналітыкі папярэджваюць, што калі Расея прасунецца альбо з пагадненьнем аб зброі, альбо аб працы, гэта, верагодна, адлюструе сур’ёзны зрух у падыходзе Масквы да санкцый супраць Паўночнай Карэі, сыгналізуючы аб эфэктыўным спыненьні рэжыму санкцый ААН супраць Пхэньяну.
У сваёй заяве Міністэрства абароны Паўночнай Карэі паўтарыла, што Пхэньян не прызнае рэзалюцыі ААН. Кожная краіна, паводле яго, мае права распрацоўваць і экспартаваць уласную зброю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох іранскіх кампаній за пастаўку бесьпілётнікаў Расеі