Джэлялаву далі 17 гадоў зьняволеньня і прызначылі штраф у 700 тысяч рублёў. Асану Ахцёмаву далі 15 гадоў, штраф — 500 тысяч рублёў, Азіза Ахцёмава асудзілі на 13 гадоў і штраф 500 тысяч рублёў.
Джэлялава і Ахцёмавых прызналі вінаватымі ў зьдзяйсьненьні дывэрсіі ў складзе арганізаванай групы (частка 2 артыкулу 281 КК) і ў незаконным захоўваньні выбуховых рэчываў у складзе арганізаванай групы (частка 4 артыкулу 222.1 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крыме выбухі на складзе пад Джанкоем і авіябазе пад Сімфэропалем. У Мінабароны Расеі заявілі аб дывэрсііФСБ Расеі абвінаваціла Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны і Мэджліс крымскататарскага народу ў пашкоджаньні ўчастка газаправоду ў вёсцы Перавальнае пад Сімфэропалем 23 жніўня.
У ведамстве сьцьвярджаюць, што «за зьдзяйсьненьне дывэрсіі вайсковая выведка Украіны абяцала» выканаўцам каля $2 тысяч, а выбуховае прыстасаваньне, паводле зьвестак ФСБ, «кансьпірацыйным шляхам у ліпені было дастаўлена ў Крым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр крымскіх татараў: выбухі на аэрадроме ў Крыме выклікалі «паніку» сярод тых, хто асеў там пасля анэксіі