Прадстаўнікі Беларусі са сталічнага Партызанскага раёну згуляюць з камандай так званай «ЛНР».
Матч пройдзе ў рамках турніру расейскай школьнай лігі, у якім возьмуць удзел таксама каманды з Кіргізстану і Татарстану, паведамляе Tribuna.
Сустрэча пройдзе ў Маскве.
«ЛНР» — тэрыторыя Луганскай вобласьці Ўкраіны, якая часова акупаваная Расеяй. Беларусь да гэтага часу не прызнала «ЛНР».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: УЭФА разьвядзе зборныя Беларусі і Ўкраіны па розных групах у кваліфікацыі да Эўра-2024 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне заклікалі адхіліць Беларусь ад адбору на Чэмпіянат Эўропы-2024 у футболе