УЭФА разьвядзе зборныя Беларусі і Ўкраіны па розных групах у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы па футболе 2024 году.
Пра гэта паведамляе Zerkalo са спасылкай на сайт арганізацыі.
У лёсаваньні да адбору чэмпіянату Эўропы 2024 году возьмуць удзел зборныя 53 з 55 асацыяцый.
Выключэньнямі сталі Нямеччына і Расея. Першая гарантавала сабе месца ў фінальнай стадыі як краіна-гаспадыня турніру, другую УЭФА адхіліла ад усіх спаборніцтваў пасьля пачатку ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зборная Расеі ня будзе ўдзельнічаць у лёсаваньні адбору да Эўра-2024