Кіраўніку прадстаўніцтва Эўразьвязу Дырку Шубэлю Беларусь адмовіла ў візе

Дырк Шубэль у Менску. 2020 год.

Гэта азначае, што ён ня можа вярнуцца ў Беларусь і, хутчэй за ўсё, страціць статус амбасадара ЭЗ у Беларусі, бо бязь візы выконваць такія абавязкі немагчыма.

Белсат атрымаў камэнтар ад галоўнага прэсавага сакратара Эўракамісіі Пэтэра Стана:

«Для нас вельмі важна, каб у нас былі людзі, акрэдытаваныя на месцах, і нашы амбасадары маглі працаваць без абмежаваньняў, штучных абмежаваньняў. А цяпер канкрэтна: пасьля незаконнага і недапушчальнага затрыманьня і перасьледу нашай часовай паверанай у дэлегацыі ў Менску беларускія ўлады пастанавілі пайсьці яшчэ далей, не працягнуўшы акрэдытацыі нашаму амбасадару Дырку Шубэлю, кіраўніку дэлегацыі ЭЗ у Менску, нягледзячы на ягоную гатоўнасьць працягваць свой мандат у якасьці кіраўніка дэлегацыі ЭЗ у Менску. Відавочна, што гэта недружалюбны крок, які яшчэ больш абмяжуе вузкія дыпляматычныя кантакты і двухбаковыя адносіны паміж Эўразьвязам і Беларусьсю».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часовую павераную ў справах ЭЗ у Беларусі затрымалі пасьля суду над палітвязьнямі і каля дзьвюх гадзін утрымлівалі ў міліцыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля затрыманьня прадстаўніцы ЭЗ у Менску эўрадэпутаты заклікалі скараціць колькасьць беларускіх дыпляматаў у Эўразьвязе