Як стала вядома БАЖ, у працэсе над журналісткай адбыліся спрэчкі бакоў. Заўтра Ксенія павінна выступіць з апошнім словам.
Ксенію Луцкіну абвінавачваюць у «Змове ці іншых дзеяньнях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Журналістку затрымалі ў сьнежні 2020-га па «справе Прэс-клюбу»: яе абвінавацілі ў «нявыплаце падаткаў» (пасьля закрыцьця гэтай справы распачалі новую).
Раней яна працавала на Беларускім тэлебачаньні, але сышла адтуль на хвалі пратэстаў, далучылася да дзейнасьці Каардынацыйнай рады. Супрацоўніцтва з Радай і стала падставай для завядзеньня крымінальнай справы. У зьняволеньні ў Ксеніі Луцкіной абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расьці пухліна ў галаўным мозгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторык, кінадакумэнталістка, былая супрацоўніца БТ. Гісторыя Ксеніі Луцкінай, якой пагражае 12 год турмы