«Наша Ніва»: ва Ўнутраных войсках салдат тэрміновай службы страляў у сябе

Ілюстрацыйнае фота

Па словах знаёмых з сытуацыяй, салдат тэрміновай службы спрабаваў забіць сябе, стрэліўшы сабе ў галаву з аўтамата Калашнікава.

Як стала вядома «Нашай Ніве», 20 верасьня ў в/ч 3214 унутраных войскаў адбылося надзвычайнае здарэньне. Стрэл ня стаў сьмяротным, але куля зьнесла лабавую костку салдата, агаліўшы мозг.

Імя і ўзрост пацярпелага пакуль невядомыя, яго ратуюць мэдыкі.

В/ч 3214 брала актыўны ўдзел у падаўленьні пратэстаў беларусаў у 2020-м. Яе службоўцы былі задзейнічаныя ў фальсыфікацыі выбараў, а пасьля ў масавых рэпрэсіях.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская армія цалкам небаяздольная». Добраахвотнік «Пацук» быў афіцэрам у Печах, а ва Ўкраіне намесьнікам «Волата» і «Брэста»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Горадзеншчыне загінуў салдат тэрміновай службы