ByPol стварае сетку харугваў у розных краінах Эўропы. У іх будуць праходзіць спэцпадрыхтоўку для пляну «Перамога»

Ілюстрацыйная выява

У сувязі зь вялікім грамадзкім запытам ByPol абвяшчае аб стварэньні сеткі харугваў на тэрыторыі Польшчы, Літвы і іншых краін, у якіх ёсьць буйныя беларускія дыяспары.

Задача харугваў — абʼяднаньне беларусаў для заняткаў фізычнай, тактычнай і іншымі відамі спэцыяльнай падрыхтоўкі з мэтай актыўнага ўдзелу ў аднаўленьні законнасьці ў Беларусі, паведамляе ByPol. У харугву могуць уступіць усе ахвотныя беларусы, найбольш падрыхтаваныя зь іх пройдуць анкетаваньне, вэрыфікацыю і паліграф для далейшага працягу навучаньня і ўдзелу ў пляне «Перамога».

18 верасьня праведзена першая сустрэча зь беларускай дыяспарай Гданьску. Абмеркаваныя пытаньні стварэньня і каардынацыі дзейнасьці Абʼяднанага пераходнага кабінэта Беларусі, а таксама падрыхтоўкі і рэалізацыі пляну «Перамога».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прывід узброенага паўстаньня. У чым небясьпека стаўкі на сілавы сцэнар