Прэмʼер-міністарка Эстоніі Кая Калас заклікала адбіраць у беларусаў і расейцаў, якія знаходзяцца ў краіне, агнястрэльную зброю, якой яны валодаюць законна. На думку палітыка, валоданьне такімі сродкамі можа пагражаць нацыянальнай бясьпецы краіны.
«Спадзяюся, што з улікам акалічнасьцяў, якія склаліся, людзі зразумеюць, што грамадзяне Расеі і Беларусі са зброяй на руках могуць быць патэнцыйнай пагрозай бясьпекі Эстоніі», — прыводзіць словы прэмʼера мясцовае выданьне Postimees.
Па словах кіраўніка кабінэта, законапраект аб канфіскацыі зброі, якая належыць грамадзянам РФ і Беларусі, у любым выпадку будзе накіраваны ў парлямэнт. «Мы дамо час, каб людзі маглі добраахвотна здаць зброю», — сказала Калас.
Паводле зьвестак рэгістру, зброю для самаабароны або паляваньня маюць цяпер 629 расейцаў і беларусаў.