У Лёндане адбылася цырымонія пахаваньня каралевы Лізаветы II. ФОТА

Агульны від унутры царквы Вэстмінстэрскага абацтва перад дзяржаўным пахаваньнем каралевы Лізаветы II. Лёндан, 19 верасьня 2022 

Госьці і афіцыйныя асобы пачынаюць займаць свае месцы перад паніхідай па каралеве Лізавеце II у Вэстмінстэрскім абацтве ў цэнтры Лёндана, 19 верасьня 2022
 

Людзі ў гандлёвым цэнтры ў Лёндане перад дзяржаўным пахаваньнем каралевы Лізаветы II, 19 верасьня 2022

Першая лэдзі Ўкраіны Алена Зяленская (справа) ля труны каралевы Лізаветы II у Вэстмінстэрскім палацы ў Лёндане, перад яе пахаваньнем. 18 верасьня 2022 

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і першая лэдзі Джыл Байдэн падпісваюць кнігу спачуваньняў брытанскай каралеве Лізавеце II, 18 верасьня 2022 

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і першая лэдзі Джыл Байдэн глядзяць на труну каралевы Лізаветы II у палацы Вэстмінстэр, Лёндан, 18 верасьня 2022 

Двуххвіліннае маўчаньне на дзяржаўным пахаваньні каралевы Лізаветы II у Вэстмінстэрскім абацтве.
 

Імпэратарская дзяржаўная карона на труне брытанскай каралевы Лізаветы ІІ.
 

Група насільшчыкаў роты каралевы, 1-га батальёну грэнадзёрскай гвардыі, нясе труну каралевы Лізаветы II, задрапіраваную каралеўскім штандарам і ўпрыгожаную імпэратарскай дзяржаўнай каронай, дзяржавай і скіпэтрам дзяржаўцы.

 

Каралеўскі флёт перавозіць труну брытанскай каралевы Лізаветы ІІ.
 

Кароль Карл ІІІ, прынцэса Ганна, прынц Эндру, прынц Эдуард, прынц Валійскі Ўільям, герцаг Сасекскі прынц Гары, Пітэр Філіпс і Цімаці Лоўрэнс ідуць пасьля службы ў Вэстмінстэрскім абацтве.
 

Прынц Уільям (зьлева) і прынц Гары (справа) ідуць за труной каралевы Лізаветы II каля Букінгемскага палацу.
 

Пахавальная працэсія.

Марш каралеўскай гвардыі.
 

Людзі падчас хвіліны маўчаньня.
 

18 верасьня завяршылася народные разьвітаньне з каралевай Лізаветай ІІ. Сёньня адбываецца яе дзяржаўнае пахаваньне — першае ў Брытаніі з часоў сьмерці Ўінстана Чэрчыля ў 1965 годзе.