Кіраўніца міністэрства Юргіта Шукжыдзінене заявіла, што ў школьнай праграме недапушчальны вобраз Расеі, які прадстаўлялі старыя падручнікі.
Першай кнігай, якая выклікала крытыку ўладаў, стаў падручнік расейскай мовы «У добры шлях», у якім Расея апісвалася як дэмакратычная дзяржава. У прыватнасьці, літоўскім школьнікам у падручніку прапаноўвалася зьдзейсьніць падарожжа ў «расейскі» Крым. Падручнік канфіскаваны з абарачэньня; астатнія школьныя падручнікі на расейскай мове праверыць Нацыянальнае агенцтва па адукацыі (NEA).
У выпадку, калі падручнікі будуць прызнаныя не адпаведнымі сучаснай палітычнай сытуацыі, іх прыбяруць зь бібліятэк. Школам, якія пасьпелі іх закупіць, пакрыюць выдаткі на набыцьцё новага навучальнага матэрыялу.
Агулам пад перагляд трапяць 13 падручнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 300 разбураных школ, кожны 7-ы ўкраінскі школьнік — у краінах ЭЗ. Як украінскія школьнікі пачалі навучальны год