Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суду паведамляе Zerkalo.
Як вынікае з паведамленьня, справу разглядаў Віцебскі абласны суд у закрытым судовым паседжаньні.
Канавалава прызналі вінаватым у наўмысных дзеяньнях, накіраваных на ўзбуджэньне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасьці, у падрыхтоўцы да зьдзяйсьненьня акта тэрарызму і наўмысным прывядзеньні ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін. Па сукупнасьці яму прызначылі 15 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, са штрафам у памеры 300 базавых велічыняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 11 «рэйкавых партызан» прызнаныя палітвязьняміУ даход дзяржавы канфіскаваны яго мабільны тэлефон як сродак учыненьня злачынства.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», справу разглядаў судзьдзя Яўген Буруноў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія «рэйкавыя партызаны» сарвалі штурм Кіева. Мапа антываеннага супрацівуРаней праваабаронцы прызналі Канавалава палітвязьнем, а КДБ унёс яго ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Супрацоўнік Віцебскай дыстанцыі сыгналізацыі і сувязі УП «Віцебскае аддзяленьне Беларускай чыгункі» Сяргей Канавалаў, паводле зьвестак МУС, нібыта плянаваў вывесьці са строю сыстэмы, якія забясьпечваюць бясьпеку чыгуначнага руху.