Як піша «Медыязона», выданьне зьявілася ў абноўленым «сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Мінінфарма.
Анатоль Тарас у сваёй кнізе расказаў пра ўсе найважнейшыя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі расьсяленьня беларускага этнасу за 12 стагодзьдзяў, а таксама пісаў пра міты і памылкі, распаўсюджаныя як у масавай сьвядомасьці, так і ў сучаснай гістарыяграфіі, паведамлялася ў анатацыі.
Рэцэнзіі на кнігу дагэтуль можна знайсьці на сайтах беларускіх кнігарняў. На адным зь іх рэйтынг кнігі на падставе 33 водгукаў чытачоў складаў чатыры зоркі зь пяці. Рэцэнзіі карыстальнікаў былі палярныя, піша Zerkalo.io.
Раней у сьпіс трапіла іншая кніга пісьменьніка — «Беларусь на ростанях».
Сёлета ў канцы траўня кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» беларускія ўлады таксама прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшлі 100 кніг пра 100 выдатных дзеячоў беларускай культуры. Безь дзяржаўнай падтрымкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зрэз інтэлектуальнай думкі Беларусі». Зьміцер Лукашук прэзэнтаваў у Празе выданьне пра нацыянальную ідэю