Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».
31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзьверы ў кватэру праваслаўнага сьвятара Ўладзіслава Багамольнікава і затрымалі яго. На наступны дзень сьвятара асудзілі на 14 дзён арышту.
14 верасьня яго перазатрымалі паводле новага пратаколу і ўчора зноў асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП. Падставай стаў рэпост з «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі сьвятара, які галадаў у падтрымку Лосіка, маліўся за Бандарэнку і выступаў супраць вайны ва ЎкраінеУладзіслаў Багамольнікаў — клірык прыходу менскага храма Богаяўленьня, загадчык Царкоўна-гістарычнага музэю Беларускай праваслаўнай царквы, сябра Эпархіяльнага суду Менскай эпархіі. Гэты сьвятар вядомы як прыхільнік пераменаў у Беларусі.
Ён абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязьня журналіста Свабоды Ігара Лосіка, а таксама на «плошчы Перамен» у Менску адпраўляў літыю па забітым мастаку Раману Бандарэнку.
Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну Ўладзіслаў Багамольнікаў быў сярод праваслаўных сьвятароў, якія выступілі са зваротам супраць вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да галадоўкі салідарнасьці зь Ігарам Лосікам далучыўся сьвятарГаладоўка айца Ўладзіслава
Уладзіслаў Багамольнікаў аб сваёй галадоўцы салідарнасьці зь Ігарам Лосікам заявіў 19 студзеня 2021 году:
«Я, Уладзіслаў Багамольнікаў, далучаюся да галадоўкі Ігара Лосіка. Пляную працягваць, пакуль гэта робіць ён. Калі здарыцца непапраўнае, паспрабую пратрымацца столькі ж дзён, колькі пратрымаўся Ігар. Спадзяюся, што да гэтага ня дойдзе і яму заменяць меру стрыманьня на хатні арышт. Або ён сам адмовіцца ад задумкі, калі даведаецца, што цяпер гаворка ня толькі пра ягонае ўласнае здароўе», — напісаў Уладзіслаў Багамольнікаў.
Сьвятар дадаў, што ў яго ёсьць асабістыя палітычныя погляды, але сам ён лічыць, што Ігар Лосік робіць памылку.
«Яго жэст маглі б ацаніць, але не ў кіраўніцтве нашай краіны. Іх дзеяньні пераканалі б мяне хутчэй, чым словы. Я ўпэўнены, што ўсе людзі могуць мяняцца. І той чыноўнік, ад каго зараз залежыць лёс Ігара, можа ўзяць на сябе адказнасьць за яго жыцьцё або пакінуць пасаду, каб ня браць адказнасьць за іншы варыянт. І перад тым, хто яго зьменіць, будзе стаяць той жа выбар. Сёньня я напісаў Ігару ліст. Ня буду адгаворваць яго, але паведамлю пра сваё рашэньне. Хай ён зробіць, як палічыць патрэбным», — адзначыў у студзені 2021 году Уладзіслаў Багамольнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы молімся і за Пуціна, і за Шайгу, і за Лаўрова». Што беларускія праваслаўныя герархі думаюць пра вайну ва Ўкраіне