У Печах загінуў вайсковец

Ілюстрацыйная выява

У навучальным цэнтры ў Печах загінуў вайсковец — інструктар кіраваньня аўтамабілем.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

«Падчас правядзеньня плянавых заняткаў у 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў у выніку парушэньня правілаў эксплуатацыі тэхнікі вайсковец, інструктар кіраваньня, атрымаў траўму, несумяшчальную з жыцьцём», — гаворыцца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарговая сьмерць у беларускім войску: у Печах знайшлі мёртвым старшага прапаршчыка