Латвійскі парлямэнт, Саэйма, 15 верасьня пастанавіў прыпыніць дзеяньне трох двухбаковых пагадненьняў паміж Латвійскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь у сувязі з тым, што Расея вядзе вайну з Украінай таксама зь беларускай тэрыторыі.
З 10 кастрычніка сёлета будзе прыпынена дзеяньне пагадненьня паміж Латвіяй і Беларусьсю аб спрашчэньні ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый, а таксама пагадненьня аб узаемнай дапамозе ў мытных справах і пагадненьня аб паветраных зносінах.
Як паведамляе прэс-служба Саэймы, дзеяньне пагадненьняў прыпынена да моманту спыненьня Беларусьсю парушэньняў міжнароднага права ў дачыненьні да Ўкраіны і поўнай кампэнсацыі Ўкраіне ўжо дапушчаных парушэньняў міжнароднага права.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ўсьлед за Літвой і Польшчай пачала будаваць плот на мяжы зь Беларусьсю