Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў аб выдзяленьні 900 мільёнаў даляраў на будоўлю сеткі станцый зарадкі электрамабіляў у 35 штатах.
Будоўля станцый, адзначае «Голас Амэрыкі», — гэта частка амбітнай праграмы адміністрацыі Байдэна, накіраванай на тое, каб да 2030 году 50 адсоткаў аўтамабіляў, якія прадаюцца ў ЗША, працавалі на электраэнэргіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн прадставіў грандыёзны плян для Амэрыкі, які параўнаў з «Новым курсам» РузвэльтаГрошы будуць узятыя з 7,5 мільярда даляраў, якія выдзяляюцца ў адпаведнасьці з законам аб разьвіцьці інфраструктуры 2021 году.
Закон таксама прадугледжвае выдзяленьне 7 мільярдаў даляраў на падтрыманьне сеткі паставак крытычна важных мінэралаў для вытворчасьці акумулятараў для электрамабіляў і 10 мільярдаў даляраў — на экалягічна чыстыя пасажырскія і школьныя аўтобусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі ўрад абвясьціў новыя стымулы для пакупнікоў электрамабіляў